Пастаянная выстава ў памяць Аляксандра Салаўёва адкрылася ў Віцебску

logo
Суббота, 29.06.2024 08:57 | Рубрика: Культура
02439

Новае памяшканне на вуліцы Белабародава 5 у цэнтральнай выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася зусім нядаўна. Менавіта тут і размясцілася экспазіцыя знакамітага віцебскага авангардыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчынай вайны Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва, якога блізкія называлі проста Сан Саныч. 

— Гэта чалавек, які адносіўся да творчасці з асобай пяшчотай. Для Аляксандра Салаўёва мастацтва не з'яўлялася прафесіяй. Гэта быў яго асабісты лёс, — расказаў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. 


У выставачнай зале размешчана 14 работа, якія адлюстроўваюць жахі ваеннага часу. З карцін глядзяць загінутыя ў баях салдаты, а сэрца напаўняецца болем ад пачуццяў, якія ўзнікаюць пасля прагляда цэлай выставы. Як кажуць супрацоўнікі цэнтра сучаснага мастацтва, з цягам часу экспазіцыя будзе дапаўняцца.





© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікіта ЯБЛАКАЎ. Фота Віталія САПРАНЕНКА.