Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі назвалі ў Віцебску

logo
Среда, 24.12.2025 16:00 | Рубрика: Культура
01897
Вынікі «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама за 2025 год падвялі на ўрачыстай сустрэчы ў абласной бібліятэцы імя У. Леніна.


У намінацыі «Проза» пераможцам стаў пісьменнік з Браслаўшчыны Уладзімір Мажылоўскі за гістарычныя аповесці «Меч Агрыка», «Выпрабаванне», «Амулет Яхмас-Нефертары». У намінацыі «Паэзія» перамагла палачанка Надзея Салодкая за кнігу «Я плюс Я». У намінацыі «Літаратура для дзяцей» прэмію атрымала аршанская пісьменніца Галіна Трафімава за кнігі «Зачем язык нужен?» и «Про рожки улитки и крылорога, рогатую птичку и носорога».


Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў уручыў узнагароды віцебскім літаратарам і пажадаў крэпкага здароўя, шчасця, творчых поспехаў і натхнення.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ПРЫШЧЭПА. Фото аўтара.