23-24 красавіка ў Віцебску пройдзе «Фэст экскурсаводаў»

logo
Четверг, 21.04.2016 11:33 | Рубрика: Культура
02214

У гэтым годзе Віцебск, як ніколі актыўна далучаецца да акцыі “Фэст экскурсаводаў”. Адметнасцю сёлетняга фэста з’яўляеццаактыўны ўдзел дзяржаўных устаноў культуры ў фармаванні спіса экскурсій.

Упершыню шматлікія віцебскія музея адкрыюць дзверы для наведнікаў фэста і распавядуць пра гісторыю музейных будынкаў, існуючыя экспазіцыі і свае планы. Таксама, у рамках фэста пройдзе шэрага аглядных і тэматычных экскурсій з удзелам мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і студэнтаў ВДУ ім. П.М. Машэрава.

Удзел у экскурсіях бясплатны. Кантактны нумар: +375 25 913-38-76.

Спіс экскурсій у Віцебску

23 красавіка (субота):

  • 11:00 - экскурсія "Віцебскія касцёлы", экскурсавод Інна Аўгуціс, збор насупраць Загса (каля Пакроўскага сабору).
  • 12:00 - экскурсія для самых маленькіх па тэатру Лялька. Збор у холе тэатра.
  • 13:00 - экскурсія "Легенды Віцебска", збор ля помніка кн. Альгерду. Праводзяць студэнты ВДУ ім. П.М. Машэрава
  • 14:00 - экскурсія па гісторыі будынка на Праўды 5,а (Віцебская народная мастацкая вучэльня). Збор перад будынкам будучага музея;
  • 15:00 - экскурсія "Графіка М. Шагала", збор у холе Арт-цэнтра Шагала (вул. Путна)
  • 15:00 - экскурсія " Жыццё і творчасць Ю. Пэн", збор ля вул.Калініна,1
  • 16:00 - экскурсія па Летнім амфітэатры, збор ля Духаўскага кругліка.

24 красавіка (нядзеля):

  • 10:00 - экскурсія "Віцебск мастацкі", экскурсавод С.М. Мінін, збор ля Абласной бібліятэкі (вул. Леніна)
  • 12:00 - экскурсія па Стара-Сямёнаўскіх могілках, збор ля ўвахода ў парк Чыгуначнікаў. Экскурсавод Н. Гарэлышава
  • 13:00 - экскурсія "Гісторыя будынка Мастацкага музея", збор ў холе Мастацкага музея (пл. Леніна)
  • 14:00 - экскурсія па Дому-музею М.Шагала, збор ля музея на вул. Пакроўская
  • 15:00 - экскурсія ў Арт ПрасторыТалстога,7
  • 16:00 - экскурсія "Замкі Віцебска", збор ля помніка кн. Альгерду. Экскурсавод У. Булаўскі

"Фэст Экскурсаводаў" -- гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. Галоўная задума Фэста - пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.