Адразу тры працоўныя перамогі ў Віцебскай вобласці – на рахунку працаўнікоў ААТ «Шайцерава» з Верхнядзвінскага раёна. Якіх рэкордаў яны дасягнулі?

logo
Среда, 28.10.2020 10:15 | Рубрика: Экономика
02540
Так, першае месца па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм Віцебшчыны за трэці квартал 2020 года заняў калектыў МТФ «Шайцерава-2», дзе валавы надой з пачатку года склаў 2238,8 тоны малака, а сярэдні надой на карову – 7316,3 кілаграмы.
На МТФ, абсталяванай звычайным малакаправодам, утрымліваюцца 306 галоў буйной рагатай жывёлы. 82,5 працэнта прадукцыі фермы рэалізавана гатункам «экстра», таварнасць малака склала 91,55 працэнта. Пераможцай па вытворчасці малака за верасень стала аператар машыннага даення Ала Сырэвіч, якая палепшыла папярэдні вынік: у жніўні яна займала другое месца. Ёсць поспехі і ў свінагадоўлі. Так, аператар па вырошчванні і адкорму свіней Ларыса Храменка заняла першае месца ў вобласці па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за верасень 2020 года. Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе – 891 грам. Узнагародай адзначана аператар па вырошчванні і адкорму свіней Л. Косцікава, якая неаднаразова выходзіла пераможцам абласнога спаборніцтва і займала другое месца па выніках працы за жнівень. Яе асабістыя «рэкордныя» сярэднесутачныя прывагі склалі 1043 грамы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ксенія ТАМАШЭВІЧ, Верхнядзвінск.