На чарговым пасяджэнні Браслаўскага райвыканкама, якое праходзіла ў мінулую пятніцу, у якасці асноўнага разглядалася пытанне «Аб стане ідэалагічнай работы і рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі дзяржавы ў сельгасарганізацыях раёна».
У абмеркаванні пытання, вынесенага на парадак дня, удзельнічала і міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
Міністр інфармацыі адказала на пытанні, што паступілі і на «прамую лінію». Грамадзяне цікавіліся, ці прадугледжаны льготы на набыццё прыстаўкі да тэлевізара ў сувязі з пераходам на лічбавае тэлебачанне. Лілія Ананіч адказала, што кошт прыстаўкі такі, што пераход на якасны малюнак пройдзе бязбольна нават для пенсіянераў. Хтосьці з патэлефанаваўшых выказаў сумненне наконт мэтазгоднасці некалькіх рэспубліканскіх газет, бо яны нясуць адну і тую ж інфармацыю. Міністр адказала, што аптымізацыя інфармацыйных рэсурсаў ідзе, але гэта не значыць, што трэба штосьці бяздумна скарачаць. Галоўнае — стварыць канкурэнтаздольны запатрабаваны прадукт, які мае сваё інфармацыйнае поле.
Міністр інфармацыі сустрэлася таксама з калектывам рэдакцыі раённай газеты, акрэсліла задачы, якія неабходна рашаць рэгіянальнай прэсе, каб не згубіцца ў інфармацыйнай прасторы.
Казімір ПЯТУШКА.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.