
Вялікую ролю ў з'яўленні гэтага месца адыграў ксёндз касцёла Раман Мурзіч. А адкрыўся цэнтр па ініцыятыве біскупа Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі Уладзі-слава Бліна, які і выступіў перад параф'янамі на яго адкрыцці. Таксама на сустрэчы выступілі ансамблі «Традыцыя» і «Крынічка», «Піруэт», мастацкі калектыў «Маладыя лісточкі», гучалі вершы, дзеці паказвалі сцэнкі, гралі на цымбалах і проста радаваліся таму, што ў іх з'явілася магчымасць карысна і цікава праводзіць вольны час.
Алеся САМАТОЙ.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.