Музей «Почетные граждане города Витебска» отметил свое пятилетие

logo
Пятница, 22.05.2015 15:54 | Рубрика: Социум
03424

2129Музей «Ганаровыя грамадзяне горада Віцебска», які знаходзіцца ў сярэдняй школе №12, святкуе сваё пяцігоддзе.


Тут сабрана багатая інфармацыя пра 51 чалавека, якія ў розныя гады навейшай гісторыі ўнеслі асабісты вялікі ўклад у станаўленне нашага горада. Адна з іх — Зінаіда Канапелька, народная артыстка БССР, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Менавіта памяці гэтай знакамітай асобы была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная педагогамі і вучнямі СШ №12.


На сустрэчу запрасілі артыстаў тэатра, у якім іграла прыма, Раісу Грыбовіч, Наталлю Аладка, Святлану Жукоўскую, а таксама пляменніцу Зінаіды Ігнатаўны Наталлю Лагунову. Госці распавялі пра сваё знаёмства з «мамай Зінай». На яе лёс выпала шмат пакут: яна перажыла вайну, страціла адзінага сына, але не стала чэрствай, захавала сардэчную дабрыню, любоў да жыцця, людзей і мастацтва.

Госці прачыталі вершы ўласнага сачынення, прысвечаныя З.Канапельцы, спявалі яе любімыя песні, рамансы, паказалі ўрывак са спектакля «Несцерка», дзе геніяльная Зінаіда Ігнатаўна сыграла спачатку ролю Настачкі, а потым — яе Матулі. Педагогі і вучні падрыхтавалі біяграфічную мультымедыйную прэзентацыю пра Зінаіду Ігнатаўну, прачыталі вершы яе блізкага сябра — Петруся Броўкі. Сустрэча прайшла ў цёплай, шчырай атмасферы.

Ірына АЗЕВІЧ.

 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений