Новый Центр правовых услуг открыт в Ушачском районе Витебской области

logo
Пятница, 28.11.2014 08:43 | Рубрика: Социум
03505
SONY DSCВа ўрачыстай абстаноўцы адкрыўся Цэнтр прававых паслуг Ушацкага раёна. Пад адным дахам размешчаны такія патрэбныя людзям прававыя службы, як адвакатура, натарыяльная кантора, аддзел прымусовага выканання і непасрэдна суд.

— Распачатае ў 2011 годзе будаўніцтва паспяхова завяршылася сёлета дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта і ўключэнню аб’екта ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму Рэспублікі Беларусь, а таксама непасрэднаму ўдзелу старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы, — зазначыў у прамове на адкрыцці аб’екта старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец.

Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў, што ў кожным раёне вобласці сёлета адкрыты новыя значныя для людзей аб’екты. На сацыяльную сферу выдаткоўваецца каля 60 працэнтаў бюджэтных сродкаў. У вобласці робіцца ўсё, каб выконваць прагнозныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі дзеля дастойнага ўзроўню жыцця людзей Прыдзвінскага края.

Аляксандр Косінец пажадаў поспехаў работнікам Ушацкага суда і не ўсумніўся ў іх прафесіяналізме.

— Суддзі Віцебскай вобласці як ніхто ведаюць, дзе трэба ставіць коску ў фразе: «Пакараць нельга памілаваць», паколькі ўся судовая сістэма вобласці працуе на абарону законных правоў грамадзян. Толькі за першае паўгоддзе на Віцебшчыне разгледжаны 2512 крымінальных, 21664 адміністрацыйныя і 13412 грамадзянскіх спраў, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. — Разам з асноўнай дзейнасцю судовыя работнікі вядуць актыўную прававую прапаганду, іх дзейнасць шматгранная і складаная, патрабуе асаблівага складу мыслення, шмат абмежаванняў і самаабмежаванняў.

P1450471— У новым сучасным будынку не толькі створаны выдатныя ўмовы працы для работнікаў суда. Ён упрыгожыў горад, але галоўнае, будзе зручным аб’ектам для людзей, — сказаў у час адкрыцця старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала. Валянцін Алегавіч паведаміў, што сёлета ў рэспубліцы будзе ўведзена ў эксплуатацыю тры будынкі суда, пабудаваных па тыпавым праекце.

Вольга КАРАЛЕНКА. Фота Андрэя МАРОЗАВА.

 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений