В Витебске презентовали диск с колыбельными и сказками на белорусском языке

logo
Суббота, 19.07.2014 10:41 | Рубрика: Социум
03194

Доўгачаканы дыск з беларускімі калыханкамі, гушкалкамі і казкамі, сабранымі з розных рэгіёнаў краіны, нарэшце быў прэзентаваны ўдзельнікам праекта «Забаўлянкі для Янкі».


Мерапрыемства для мам, тат і іх дзетак адбылося ў гісторыка-культурным цэнтры «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Увесь рэпертуар на дыску выкананы гуртом «Паўночная Сухадроўка» студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Поўнач». Між іншым, сярод іх няма прафесійных артыстаў. Гэта звычайныя маладыя бацькі, якія бясконца любяць сваіх дзяцей і беларускую мову.


Прэзентацыя дыска ператварылася ў сапраўднае свята, дзе нават самым маленькім удзельнікам было не да сну. Але арганізатары гэта ўлічылі. Усе бацькі атрымалі дыск з калыханкамі ў падарунак. Цяпер удзельнікі «Поўначы» упэўненыя — дарослым будзе больш лёгка і прыемна ўкладваць дзяцей спаць, прывіваць любоў да роднай мовы і краіны.

У хуткім часе дыск можна будзе знайсці ў Інтэрнэце.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений