Министр труда и социальной защиты Беларуси провела личный прием в Витебской области

logo
Понедельник, 16.09.2013 15:31 | Рубрика: Социум
03310
У сферы сацыяльнай абароны насельніцтва не павінна быць агульных падыходаў. Дабіцца гэтага можна дзякуючы ўважліваму стаўленню ў рэгіёнах да кожнага звароту.

Так міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыянна Шчоткіна выказалася пра сутнасць работы свайго ведамства падчас «прамой лініі» і прыёму грамадзян, якія яна правяла ў Сянно.

Па тэлефоне да службовай асобы звярнуліся два чалавекі, асабіста — тры. Пераважная большасць зваротаў тычылася пенсійнага забеспячэння. Адна з жыхарак райцэнтра папрасіла праверыць правільнасць налічэння пенсіі яе 53-гадовай дачцэ, былой настаўніцы, што выйшла на заслужаны адпачынак датэрмінова.

Інвалід другой групы, што, як і яе муж-інвалід, мае зусім невялікую пенсію нават пры трыццацігадовым працоўным стажы, пыталася: «Як жыць, як дапамагчы дзецям, якія будуюць жыллё?» Жанчына не ўтойвала — даводзіцца звяртацца за сацыяльнай дапамогай. І яе аказваюць. Заяўніца выказала словы ўдзячнасці на адрас службовых асоб райвыканкама і
ўнесла прапанову: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны павінна ініцыіраваць павелічэнне памеру пенсій людзям, якія не могуць працаваць, сталі інвалідамі на вытворчасці.

Працуючы пенсіянер з дзевяцігадовым стажам, з заробку якога і ўвесь гэты час робяцца адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны, а памер пенсіі не павялічваецца, лічыць такі парадак несправядлівым. Падзяліцца сваёй думкай ён прыйшоў на прыём.

Міністр не толькі выслухала ўсіх суразмоўцаў, зрабіла некаторыя тлумачэнні, але і дала пэўныя даручэнні службовым асобам Сенненскага райвыканкама і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Яны абавязаны ва ўстаноўленыя тэрміны падрыхтаваць адказы заяўнікам.

У прадстаўнікоў мясцовай улады Марыянна Шчоткіна цікавілася рэакцыяй сенненцаў і ўвогуле жыхароў Віцебшчыны на змены, якія апошнім часам унесены ў нарматыўныя акты, што датычацца сацыяльнай сферы: напрыклад, павелічэнне працоўнай нагрузкі настаўнікам. Абмяркоўвалася дэмаграфічная сітуацыя ў рэгіёне, праблемы замацавання маладых спецыялістаў, падтрымкі шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, догляду  адзінокіх састарэлых.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ, Сянно. Фота аўтара.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений