Жители Витебской области впервые собрались на праздник Бани

logo
Среда, 12.09.2012 15:36 | Рубрика: Социум
03363


У вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна адбылося свята лазні. І хоць такое мерапрыемства прайшло ўпершыню ў раёне, першы блін не быў комам.

Гаспадарамі свята былі Сяргей і Тамара Калягі, ля іх лазні і разгарнулася гулянне. Вяскоўцаў віталі дзве вясёлыя кабеткі-суседкі Магрэта і Лізавета, дзяўчаты-лазніцы Весяліна і Парына і самы галоўны персанаж свята Лазнік. Праграма, якую падрыхтавалі мастацкі кіраўнік Бярозаўскага СДК Ганна Машко і дырэктар Крыпульскага СДК Ірына Штоль, была вельмі багатай не толькі на спевы і гульні, але і на розныя карысныя парады. Вясёлага настрою дабавілі вяскоўцам конкурсы, на якіх і ваду на хуткасць насілі, і венікамі хвасталіся, і мыльныя пузыры надзімалі. Бавіліся як дарослыя, так і дзеці. Не было роўных у конкурсе прыпевак пра лазню Фаіне Руцкой і Марыі Янэль. Усе ўдзельнікі атрымалі не толькі добры настрой, але і памятныя падарункі.

Актыўны ўдзел у правядзенні і падрыхтоўцы свята прынялі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Бярозаўскага і Крыпульскага СДК.

Належным чынам падрыхтаваліся да мерапрыемства і самі гаспадары — Тамара і Сяргей Калягі, якія з асаблівым нацыянальным каларытам упрыгожылі свой панадворак і галоўную гераіню свята — лазню. Сваіх гасцей яны частавалі лазневай гарбатай, духмянай выпечкай, яблыкамі і грушамі. Свята атрымалася шчырым і вясёлым.

Таццяна ШУЛЬГАТ, пазаштатны карэспандэнт.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений