
Белы верабей-альбінос у прыродзе – гэта вельмі рэдкая з’ява. Сярод звычайнай папуляцыі птушак ён сустракаецца адзін на мільён, таму ўбачыць яго вялікая ўдача. Вучоныя тлумачаць асаблівасць белай афарбоўкі адсутнасцю у пер’ях птушкі такога рэчыва, як меланін. Гэта можа быць звязана, на іх думку, з дрэннай экалагічнай сітуацыяй або мутацыяй у сярэдзіне вераб’інай папуляцыі.
Вучоным у Растоўскай вобласці ўдалося злавіць вераб’я-альбіноса. Яго пасялілі ў клетку са спадзяваннем, што, магчыма, яму ўдасца адшукаць сяброўку-бландзінку і вывесці новую папуляцыю. Дарэчы, Таіраў сцвярджае, што ён адначасова бачыў дзвюх птушак. Можа гэты факт зацікавіць і нашых беларускіх вучоных?
[gallery link="file" orderby="rand"]
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ. Фота В. Чарвінскага.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.