В Витебске ветеран подарил библиотеке более 500 книг

logo
Понедельник, 09.04.2012 11:03 | Рубрика: Социум
02857

Цэнны дар у Год кнігі атрымала дзіцячая бібліятэка імя Я.Маўра. Гэта больш за 500 кніг з асабістага збору ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Льва Міхайлавіча Салаўёва, які даволі доўга быў чытачом бібліятэкі. Кнігі рознай тэматыкі: падпісныя выданні класікаў, мемуарная літаратура, аб ваенных падзеях на тэрыторыі вобласці і Віцебска, паэтычныя зборнікі. Яны значна папоўнілі фонд бібліятэкі імя Я.Маўра.


Кнігі падарыла дачка ветэрана, прафесар Белдзяржуніверсітэта Інэса Зелянкова. Да ўсяго, Інэса Львоўна з’яўляецца аўтарам падручніка па этыцы, і яна падарыла бібліятэцы яшчэ 20 сваіх падручнікаў.


Гэты дар сапраўды цяжка пераацаніць, бо ён паміж іншым сімвалізуе яшчэ і сувязь пакаленняў, своеасаблівую эстафету духоўнай спадчыны.


Святлана КАРЖЫЦКАЯ, вядучы бібліятэкар аддзела бібліямаркетынгу ЦГБ імя М.Горкага.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений