«Галоўнае — быць чалавекам малітвы»

logo
Вторник, 02.08.2011 09:53 | Рубрика: Социум
03424

Урачыстая Імша з нагоды пасвячэння двух вернікаў у дыяканы і трох — у прэсвітэры адбылася ў касцёле Езуса Міласэрнага — пяцёра мужчын добраахвотна адмовіліся ад зямных асалодаў і прысвяцілі жыццё служэнню Богу.
Тут сабралася шмат вернікаў з розных куткоў Беларусі, Італіі, Расіі і іншых краін. На працягу некалькіх гадзін прысутныя на чале з біскупам Уладзіславам Блінам няспынна малілі¬ся, каб Айцец Нябесны дараваў будучым святарам блаславенне і дапамог на шляху служэння Богу і людзям.
Хтосьці знаходзіць сябе ў зямных справах, хтосьці — у духоўных.
— Так і павінна быць, — упэўнены біскуп Уладзіслаў Блін, — бо толькі асобныя з вернікаў па невядомых чалавеку прычынах становяцца каталіцкімі святарамі. Сам Бог кліча іх да сябе, да служэння ўсім людзям. І гэта вялікае і вельмі адказнае выпрабаванне верай, вялікі дар, які яшчэ трэба прыняць.
Напрыканцы асобныя святары атрымалі з рук біскупа накіраванні на працу ў розныя куткі Беларусі. А нядаўна пасвечаныя дыяканы Вячаслаў Адамовіч і Даніла Сваяк застануцца ў Віцебску — у касцёле Езуса Міласэрнага.
Дзяніс МАЦВЕЕЎ, студэнт ВДУ імя П.М.Машэрава.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений