У Докшыцах будуюць водна-аздараўленчы цэнтр

logo
Вторник, 24.05.2011 10:22 | Рубрика: Социум
03087
Ужо ў гэтым годзе ў прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ў Докшыцах з’явіцца значна больш магчымасцяў для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. А звязана гэта з водна-аздараўленчым цэнтрам, які ўжо з ранняй вясны пачаў будавацца. Гэта будзе сучасны спартыўны комплекс прама ў цэнтры горада, у які ўвойдуць басейн, трэнажорныя залы, кафэ, душавыя кабіны і многае іншае. Каб ажыццявіць такую задуму, вядома, патрэбны немалыя сродкі. Іх выдзяляюць з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў. Заказчыкам з’яўляецца ўпраўленне капітальнага будаўніцтва. Будаўніцтва вядзе ДКУБП «Докшыцкая ПМК №52», на рахунку якой мноства значных народнагаспадарчых аб’ектаў.
Людміла ГІЛЬНІЧ. Фота аўтара.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений