У віцебскіх вузах пройдзе Тыдзень роднай мовы

logo
Понедельник, 19.09.2022 11:48 | Рубрика: Общество
01038

З 19 па 23 верасня ў ВДУ імя П.М. Машэрава будуць праходзіць розныя мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У гэтыя дні студэнтаў і выкладчыкаў чакаюць акцыі, марафоны, квэст-гульні, экскурсіі, конкурсы, прысвечаныя беларускай мове ў галіне навукі, мастацтва і культуры.

З 19 верасня стартуе чэлендж "Маё любімае слова па-беларуску", дзе ўдзельнікі створаць з дапамогай розных сэрвісаў інтэрактыўнае воблака са сваіх любімых беларускіх слоў. Потым размясціць яго ў сторыз Instagram-канала.

На 6 паверсе студэнтаў і выкладчыкаў чакае акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску". Таксама адбудзецца прэзентацыі гістарычных паштовак "Пажаданні роднай мове" і марафон “Мова родная – мова модная”, дзе ўсіх прысутных чакае выкананне беларускіх песень.

Наступны дзень будзе не менш цікавы. Студэнтаў і выкладчыкаў чакае квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа” і гастранамічны фэст “Беларуская кухня”, дзе гледачы змогуць адчуць сапраўдную атмасферу свята, паўдзельнічаць у гульнях і пасмакаваць традыцыйныя беларускія стравы. У гэты дзень плануецца сустрэча з дзеячамі беларускай культуры і арганізацыя наведвання навучэнцамі краязнаўчых і літаратурных музеяў, тэатраў, дзе яны змогуць праглядзець беларускамоўныя пастаноўкі.

21 верасня будуць арганізаваны экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі, а таксама конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.

23 верасня студэнты і выкладчыкі змогуць убачыць прэзентацыю работ даследчага характару, прысечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры.

У рамках Тыдня беларускай мовы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце таксама пройдуць разнастайныя пазнавальныя мерапрыемствы. У прыватнасці, усіх жадаючых чакае літаратурна-музычная кампазіцыя “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, прысвечаная 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таксама будуць арганізаваны выставы, экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.