Более 30 учащихся со всей Витебской области собрались в областном центре олимпиаду по белорусскому языку

logo
Вторник, 20.03.2012 14:54 | Рубрика: Образование
03514


На абласной алімпіядзе па беларускай мове сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сабраліся трыццаць два ўдзельнікі з розных куткоў Віцебшчыны. Сустрэліся хлопцы і дзяўчаты ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі. Хлопцаў сярод жадаючых праверыць свае веды па роднай мове аказалася толькі некалькі. Напрыклад, Алег Буржынскі з Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў моўных алімпіядах удзельнічае не першы раз — ён быў пераможцай раённай алімпіяды па рускай мове сярод сельскіх школ. Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж прадстаўлялі два хлопцы — Арцём Дарашэнка і Аляксандр Сідараў.

— Я ўвогуле лічу, што, нягледзячы на будучую спецыяльнасць, дзяржаўную мову павінен добра ведаць кожны сапраўдны грамадзянін, — расказаў Аляксандр.

У актавай зале каледжа ўдзельнікаў алімпіяды вітаў яго дырэктар Віктар Карлаў, а таксама старшыня журы, кіраўнік гарадскога метадычнага аб’яднання выкладчыкаў мовы і літаратуры Святлана Маркіленка.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы: дыктант і лінгвістычны конкурс. Па яе выніках першае месца атрымала Ксенія Вусціна (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж), другое — у Наталлі Тапольскай (тая ж установа) і Крысціны Зазіт (Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж), трэцяе падзялілі Кацярына Патапава (Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту), Таццяна Саўчык (Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж), Кацярына Бараноўская (Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж).

Алеся САМАТОЙ.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений