Выставка-ярмарка учебных заведений «Осенний хоровод» прошла в Витебске (фото)

logo
Воскресенье, 02.10.2011 10:40 | Рубрика: Образование
04541


У 22-й выставе-кірмашы «Восеньскі карагод», якая адбылася 1 кастрычніка, удзельнічалі больш за 100 навучальных устаноў.
Сёлета гандлёвыя рады разгарнуліся на пляцоўцы перад Лядовым палацам.
На прылаўках усё, чаго душа жадае: і мёд, і бульбачка, і капуста, і гарбузы…
— Запрашаем да нас! Пакаштуйце самы смачны глог, — заклікала ўсіх Святлана Стэльмах, педагог-арганізатар Лепельскага дзяржаўнага ліцэя.



— А колькі каштуюць такія прыгожыя ягады? — пыталіся цікаўныя пакупнікі.
— Частуйцеся бясплатна, колькі жадаеце, — лагодна ўсміхалася Святлана Анатольеўна. — Наш ліцэй таксама прапануе бульбу, мёд, бурачкі, цыбулю, моркву, саджанцы туі, насенне — усё вельмі добрае.
— Праўда, бульба ў гэтым годзе ўрадзіла, — пацвердзіў Мікалай Раманоўскі з жонкай Ганнай, якія прыйшлі на кірмаш за агароднінай і спыніліся каля машыны Відзаўскага дзяржаўнага прафесійнага каледжа, дзе вясёлыя хлопцы Яўген Гродзь і Андрэй Нарыль гандлявалі бульбай.
— Вось думаю ўзяць сабе мех бульбы, а цешчы з цесцем — тры, яшчэ і капусты трэба, — адзначыў гаспадар сям’і Мікалай.
Каля палаткі Аршанскага дзяржаўнага прафесійнага вучылішча будаўнікоў таксама сабралася чарга — многія жадалі купіць ладныя табурэткі, сталы і іншыя вырабы з дрэва.
На кірмашы разгарнуліся і творчыя пляцоўкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дзе народныя ўмельцы дэманстравалі свае таленты, — «Горад майстроў». Кіраўнік гуртка Аршанскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя лёгкай прамысловасці Уладзімір Правалінскі і яго вучань Уладзіслаў Станкевіч сабралі шмат гледачоў — Уладзімір Емяльянавіч і Уладзіслаў на вачах у здзіўленай публікі сплялі прыгожыя кошыкі з лазы.
— Вось каб і мне гэтак навучыцца… — пажадала адна з маладых пакупніц.
— Ідзі да нас у ліцэй, не толькі плясці з лазы навучышся, але яшчэ прэстыжную спецыяльнасць атрымаеш, — адказаў Уладзімір



Емяльянавіч.

Майстры вытворчага навучання Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа Настасся Шышко і Марына Берагава дэманстравалі розныя мудрагелістыя прычоскі, якія ўмела выконваюць выхаванцы гэтай  установы.
— Калі падабалася, прыходзьце да нас у каледж, і мы зробім такую ж, — расказвалі дзяўчаты. — А вось модны манікюр прапануем зараз жа.
Маладыя дзяўчаты і жанчыны з задавальненнем карысталіся паслугамі майстроў.
А ў гэты час на імправізаванай сцэне выступалі калектывы Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, каледжа культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №1 машынабудавання і многія іншыя.
Усе грошы, што навучальныя ўстановы заробяць на кірмашы, пойдуць на паляпшэнне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, як паведаміў Іван Шчурок, начальнік упраўлення адукацыі абл-выканкама. У мінулым годзе на кірмашы за пяць гадзін нагандлявалі амаль на 240 мільёнаў рублёў, а ў гэтым  яшчэ больш.
— Існуе дзяржаўная праграма самазабеспячэння, згодна з якой навучальныя ўстановы самі



зарабляюць грошы на свае патрэбы, — адзначыў Іван Антонавіч. — Застаецца толькі харчаванне навучэнцаў, на якое дзяржава арганізуе датацыі. Нашы дзеці павінны ведаць кошт хлеба, што не проста так ён аказваецца на стале —  за гэтым  цяжкая праца многіх людзей, што мала зрабіць прадукцыю — трэба ўмець яе рэалізаваць. А яшчэ такія кірмашы дапамагаюць вызначыцца з прафесіяй тым, хто знаходзіцца на ростанях.
На кірмашы супрацоўнікі газеты «Віцьбічы» падпісвалі на выданне ўсіх жадаючых на IV квартал гэтага года і I паўгоддзе наступнага і адказвалі на пытанні сваіх старых і новых чытачоў.
Ірына АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений