Дырэктары школ і гімназій Першамайскага раёна ненадоўга памяняліся месцамі са сваімі вучнямі і напісалі дыктоўку па творы Казіміра Камейшы «Званы Хатыні»

logo
Четверг, 07.05.2020 11:26 | Рубрика: Беларусь помнит
02671

«Хaтынь — aд cлoвa xaтa…» Старанным почыркам выводзяць на паперы ўдзельнікі гістарычнай акцыі “Дыктоўка Перамогі”: слова за словам, радок за радком. У актавай зале гімназіі № 8 сабраліся людзі, для якіх захаванне жывой памяці мінулых гадоў, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызма — важная штодзеная задача.

У дзень акцыі дырэктары школ і гімназій Першамайскага раёна ненадоўга памяняліся месцамі са сваімі вучнямі і напісалі дыктоўку па творы Казіміра Камейшы “Званы Хатыні”. Як прызналіся самі ўдзельнікі, да мерапрыемства яны падышлі з усёй адказнасцю, паўтарылі правілы, пагарталі слоўнікі. А як жа інакш! Кожны педагог заўсёды накіраваны на максімальны вынік.

— Форма акцыі незвычайная і вельмі цікавая, з задавальненьнем ўспомніла свае школьныя і студэнцкія гады, — падзялілася сваімі ўраджаннямі дырэктар сярэдняй школы № 45 Ірына Лашакова. — Напярэдадні такога вялікага свята наша школа таксама праводзіць шмат патрыятычных мерапрыемстваў, вучні ўдзельнічаюць у шматлікіх гарадскіх і абласных акцыях. Гэта акцыя вельмі значная. Дзякуючы ёй, мы, дарослыя, паказываем прыклад сваім навучэнцам. Па адукацыі я настаўнік замежных моў. Перад дыктоўкай, прызнаюся шчыра, пагартала арфаграфічны слоўнік. Спадзяюся на добрую адзнаку.

А каб удзельнікі акцыі паспяхова справіліся з пастаўленай задачай, былі створаныя ўсе ўмовы. Тэматычна аформлены фае і актавая зала гімназіі, дзе праходзіла мерапрыемства. Удзельнікі вакальнай студыі ўстановы адукацыі "Чысты голас" спявалі перад прысутнымі песні пра вайну. Ганаровы госць мерапрыемства былая выпускніца гімназіі, а цяпер загадчык кафедры літаратуры ВДУ імя П.М.Машэрава, паэтка Алена Крыклівец прачытала свае вершы.


У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі ў рамках акцыі памяці "Вянок славы" усклалі кветкі да мемарыяльнага знаку ў гонар 40-годдзя Вялікай Перамогі, усталяванага на тэрыторыі гімназіі № 8.

Як адзначыў начальнік адзела па адукацыі Першамайскага раёна Павел Краско, які выступіў падчас дыктоўкі у ролі экзаменатара, гістарычная акцыя адно з мерапрыемстваў запланаваных у раёне да 75-годдзя Перамогі. Так, у гімназіі № 7 адкрыецца музей пад адкрытым небам, у сярэдняй школе № 38 — “Алея Перамогі”. Таксама пад час акцыі “Гадзіннік зваротнага адліку "75 крокаў да Перамогі" у школах і гімназіях прайшлі конкурсы чытальнікаў, харавых калектываў, мабільнага кіно, даследчых работ, адбыўся музычны чэлендж.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Марыя БУДКЕВІЧ. Фота Алега КЛІМОВІЧА.