
– На працягу некалькіх гадоў па добрай традыцыі мы ўдзельнічаем у фестывальным турніры. Грунтоўна рыхтуемся да яго, развучваем народныя танцы, падбіраем касцюмы. Мой строй, напрыклад, быў рэканструяваны паводле фальклорных запісаў з экспедыцыі ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. На конкурсе мы прадставілі польку «Ойра», гэты побытавы танец быў дастаткова распаўсюджаны на Глыбоччыне, – распавяла Ірына Хамутова. – На турніры адчуваецца сяброўская атмасфера, тут можна сустрэць і пазнаёміцца з рознымі майстрамі, артыстамі, аматарамі беларускай культуры. Нам вельмі падабаецца быць у цэнтры мультыкультурнага свята!
Народныя танцы «Барыня», «Карманчыкі», «Картузэ» прадставілі на турніры самыя маленькія канкурсанты з Віцебскага раёна, выхаванцы Тулаўскага СДК Вікторыя Белаш і Ягор Слізкі. Падтрымлівалі 11-гадовых танцораў іх бацькі і педагогі.
Народныя танцы «Барыня», «Карманчыкі», «Картузэ» прадставілі на турніры самыя маленькія канкурсанты з Віцебскага раёна, выхаванцы Тулаўскага СДК Вікторыя Белаш і Ягор Слізкі. Падтрымлівалі 11-гадовых танцораў іх бацькі і педагогі.

– Нашы танцоры – сапраўдныя героі, ганарымся імі, – адзначыла загадчык філіяла Тулаўскі СДК Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці Марына Яско. – За ўдзел у турніры, цікавасць да беларускай культуры, зберажэнне і захаванне народнай танцавальнай спадчыны Вікторыя і Ягор атрымалі дыплом удзельнікаў. Спадзяемся, што ў наступным годзе нашы танцоры абавязкова стануць лаўрэатамі конкурсу.
Падчас аб’яўлення лаўрэатаў танцавальнага марафона стала зразумела, што самы актыўны ўдзел ва ўсіх узроставых групах прынялі прадстаўнікі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Лаўрэатамі першай ступені ва ўзроставай групе ад 30 да 50 гадоў сталі Аляксандр Усцінаў і Ганна Чэпікава з Лёзненскага раёна. Дыпломамі лаўрэатаў таксама былі адзначаны пары з Полацкага, Лепельскага, Бешанковіцкага, Талачынскага, Глыбоцкага раёнаў.

Гран-пры турніру нацыянальных танцаў атрымалі Аляксей Рачыцкі і Алеся Барысоўская з Міёрскага раёна.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.










