Літаратурная сустрэча з Вольгай Русілкай адбылася ў Віцебскай гарадской бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча

logo
Четверг, 18.11.2021 14:29 | Рубрика: Культура
02069
У рамках Дзён літаратуры, прысвечаных жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, у бібліятэцы, якая носіць яго імя, адбылася сустрэча з вядомай віцебскай паэтэсай Вольгай Русілкай, пастаяннай удзельніцай караткевічаўскіх чытанняў. Літаратурна-музычная імпрэза “Ці прарасце маё слова-насенне?” была прымеркавана да 25-годдзя з моманту выхаду першага зборніка паэткі “Табе”.


На пытанне, якое дало назву мерапрыемству і было зададзена ў адным з вершаў таго зборніка, сёння з упэўненасцю можно даць станоўчы адказ. “Слова-насенне” не только прарасло, але і дало вельмі багаты ўраджай: пабачылі свет яшчэ 3 кнігі паэткі. Вольга Русілка стала лаўрэатам абласных літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі.

Вольга Іванаўна расказала старшакласнікам, вучням 10 “А” класа сярэдняй школы №38, што паўплывала на яе выбар у жыцці, як яна прыйшла ў паэзію, хто прывіў ёй любоў да роднага слова. На мерапрыемстве прагучалі лірычныя вершы паэткі, а таксама відэакліп на песню “Гэта восень” (аўтар слоў і музыкі Вольга Русілка) і відэакалаж “Стары альбом” з фотаздымкамі розных гадоў. Вольга Іванаўна таксама дала слова сваім студэнтам, якія прачыталі ўласныя творы: прозу і паэзію, расказалі вучням, будучым абітурыентам, пра магчымасці ВДУ імя П. М. Машэрава і перспектывы тых, хто паступае ва ўстанову. Напрыканцы сустрэчы Вольга Іванаўна прапанавала дзецям выканаць творчыя заданні, за правільныя адказы самыя здагадлівыя атрымалі салодкія прызы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Галіна Ражноўская, загадчыца бібліятэкі.