Прадстаўнікі Віцебшчыны дастойна выступілі ў рэспубліканскім анлайн-фестывалі беларускай народнай творчасці, які праводзіла ГА «БелТІЗ»

logo
Понедельник, 20.09.2021 10:25 | Рубрика: Культура
02699
Журы, у якое ўваходзілі супрацоўнікі Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Рэспубліканскага цэнтра народных культур, вызначыла пераможцаў і прызёраў у шасці намінацыях.


Віцебская абласная арганізацыя БелТІЗ прагучала ў намінацыях «Інструментальнае выкананне» (1-е месца – Ягор Ганчароў з Докшыцкага раёна), «Відэакліп» (1-е месца – ансамбль «Мятліца» з Лепельскага раёна), «Вусная народная творчасць» (2-е месца – Ларыса Тумінская з Чыгуначнага ТЦСАН Віцебска, 3-е – Марыя Януш з Докшыцкага раёна). Ларыса Тумінская стала да таго ж пераможцай па выніках інтэрактыўнага галасавання.
Вызначыліся і прадстаўнікі ўнітарнага прадпрыемства «Элект». У намінацыі «Народнае выкананне» перамог народны хор народнай песні «Славіца», а народны мужчынскі вакальны гурт «Хорус» стаў трэцім як эстрадны выканаўца.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ.