Беларускі тэатр «Лялька» запрашае 1 чэрвеня на “Лялечны карагод”

logo
Понедельник, 31.05.2021 16:54 | Рубрика: Культура
01724

Калі надвор’е паспрыяе, “Лялечны карагод” адбудзецца на адкрытай пляцоўцы, каля выявы Хатабыча, а калі не, то ў фае тэатра. Пачатак у 14.00 (праграма для дзяцей-сірот, замоўленая Віцебскім абласным саветам ветэранаў пры ўдзеле дабрачынных арганізацый) і ў 18.00.

“Лялечны карагод” — інтэрактыўны займальна-пазнавальны спектакль з удзелам непаўторных Вольгі Маханьковай, Аляксея Макарскага, Яўгена Гусева і Вольгі Лазебнай. Яны распавядуць пра лялек, якія працуюць на сцэне нашага тэатра, і раскрыюць некаторыя закулісныя таямніцы. А яшчэ гледачы змогуць у сваё задавальненне патанцаваць разам з героямі любімых пастановак.

“Лялечны карагод” прыпадае на Міжнародны дзень аховы дзяцей, перад спектаклямі адбудзецца забаўляльная праграма з удзелам артыстаў “Лялькі”, таму лепш прыйсці за 20-30 хвілін да пачатку ”Лялечнага карагода”. Размалёўкі, гульні, майстар-класы па вырабе лялек і сувеніраў ды іншыя забавы чакаюць дзяцей.

Тэатральны сезон у Беларускім тэатры “Лялька” (у тым ліку на адкрытай пляцоўцы) працягнецца і ў чэрвені-ліпені.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталия КРУПИЦА.