У дзень адкрыцця XXVII міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску члены Саюза пісьменнікаў Беларусі знаёмілі наведвальнікаў са сваёй творчасцю

logo
Пятница, 07.02.2020 10:22 | Рубрика: Культура
03085

У дзень адкрыцця XXVII міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску пачала працаваць і асобная пляцоўка “Слова пісьменніка”, на якой члены Саюза пісьменнікаў Беларусі знаёмілі шматлікіх наведвальнікаў і ганаровых гасцей прэстыжнага прадстаўнічага кніжнага форуму са сваёй творчасцю.

Першым гэта зрабіла Віцебскае абласное аддзяленне на чале са старшынёй Тамарай Красновай-Гусачэнка. З усіх куткоў Прыдзвінскага краю, вельмі шчодрага на літаратурныя таленты, прыехалі ў сталіцу нашай краіны паэты, а з імі і народны вакальна-інструментальны ансамбль “Гагарынскія музыкі” з Аршанскага раёна. Паэты Віцебшчыны плённа супрацоўнічаюць з гэтым творчым калектывам, вынікам чаго становяцца глыбокія па змесце і бадзёрыя, аптымістычныя па форме песні, якія ствараюць выдатны настрой, дапамагаюць людзям жыць і працаваць. У рэпертуары “Гагарынскіх музыкаў” маецца шмат і народных мелодый. У выніку ўвазе аматараў друкаванага слова, якія сабраліся ў той дзень ў Мінску на міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, была прэзентавана арыгінальная, нестандартная праграма пад назвай “Беларуская зямля – лёсу майго суквецце”, якая складалася з асобных вершаваных выступленняў паэтаў, пасля кожнага з якіх гучала эстрадная песня. Гэта выклікала вялікую цікавасць, паступова сабрала вакол пляцоўкі Саюза пісьменнікаў Беларусі шматлікіх удзячных гледачоў, сярод якіх можна было пабачыць нават дыпламатаў з розных краін свету. Найбольш актыўна выказвалі сваё задавальненне, узнагароджвалі апладысментамі прадстаўнікоў Віцебшчыны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў і Часовапавераная ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў нашай дзяржаве Джэнніфер Мур.
Наогул, нікога не змаглі пакінуць раўнадушнымі вершы паэтаў Віцебшчыны Тамары Красновай-Гусачэнка, Міледзія Кукуця, Ірыны Радзіхоўскай, Аляксандра Раткевіча, Алены Федзяевай, Пятра Буганава і Святланы Якубоўскай.
Напрыканцы творчай імпрэзы са словамі шчырай удзячнасці ў адрас дэлегацыі Віцебскай вобласці выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Падчас XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу члены Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” актыўна знаёміліся з кніжнымі навінкамі міждзяржаўнага форуму, сустракаліся і гутарылі, абменьваліся меркаваннямі аб літаратурных здабытках са сваімі калегамі па пяру з іншых абласцей Беларусі і горада Мінска.

Дарэчы, у чарговы раз вядомы паэт Беларуси, старшыня Віцебскага абласного аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка атрымала перамогу на одержала победу на паэтычным алімпе. Па выніках галасавання чытачоў міжнароднага літаратурнага часопіса «Берега» за 2019 год подборка яе вершаў была прызнана лепшай.

А кніга Тамары Красновай-Гусачэнка «Будем жить», выдадзенная ў Мінску выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, уключана ў школьную праграму 8-11 класаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікола ГАРБАЧОЎ.