У Віцебскай абласной філармоніі 4 студзеня адбудзецца вечар беларускага нацыянальнага мастацтва

logo
Четверг, 26.12.2019 15:43 | Рубрика: Культура
01746

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» (мастацкі кіраўнік —заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Падаляк) прадставіць новую праграму “Прыйшла Каляда --- адчыняй вароты!”.

У гэтым праекце язычніцкія абрады сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка навеяны фальклорнымі матывамі.

На сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята. Канцэрт пачнецца ў19.00.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by