Народная артыстка Беларусі Святлана Акружная ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

logo
Вторник, 24.09.2019 10:16 | Рубрика: Культура
01358

Народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Святлана Акружная ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у тэатральнае мастацтва краіны.

Выбітная беларуская актрыса тэатра і кіно, таленавіты тэатральны майстар, актыўны грамадскі дзеяч, Святлана Акружная стварыла мноства запамінальных вобразаў, якія вылучаюцца тонкім псіхалагізмам і мастацкай глыбінёй. Творчасць актрысы адзначана шматлікімі дзяржаўнымі і грамадскімі ўзнагародамі. Сярод іх – медаль і ордэн Францыска Скарыны, прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», прэмія імя героя Савецкага Саюза З.Тусналобавай-Марчанка «За мацярынскую мужнасць» Віцебскага аблвыканкама, імянны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» і іншыя.

Уручэнне новайузнагароды як чарговага знаку прызнання высокага прафесійнага майстэрства актрысы супала з 50-годдзем яе творчай дзейнасці на сцэне коласаўскага тэатра, дзе яна працуе з 1969 года.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА. Фота БЕЛТА.