Матэрыялы з фондаў музеяў Глыбокага, Браслава, Міёраў, Германавічаў прадстаўлены на выставе «За Беларусь» у Віцебскім абластным краязнаўчым музеі

logo
Вторник, 14.09.2021 23:13 | Рубрика: Год народного единства
01086
У Віцебскім абластным краязнаўчым музеі адкрыта выстава «За Беларусь», прысвечаная Дню народнага адзінства.


Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з фотаздымкамі, дакументамі, газетнымі публікацыямі, адчуць дух падзей верасня – лістапада 1939 года. У гісторыі народаў бываюць даты і падзеі, якія не губляюць сваёй значнасці. Да такіх дат належыць 17 верасня 1939 года, калі пачалося ўз'яднанне ўсходніх і заходніх беларускіх тэрыторый.

Як паведамляюць у краязнаўчым музеі, у экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў музеяў Глыбокага, Браслава, Міёраў, Германавічаў. Гэта фота членаў Кампартыі Заходняй Беларусі, удзельнікаў стварэння новых структур кіравання, працы мастакоў П. Сергіевіча, Я. Драздовіча. Асаблівую цікавасць выклікаюць запрашэнне на выбары ў 
Народны Сход Заходняй Беларусі 1939 года; запрашэнне на выбары ў Вярхоўныя Саветы БССР і СССР 1940 года, палатно «17 верасня» (1982 г.) вядомага беларускага мастака Леаніда Шчамялёва, якое перадае момант сустрэчы частак Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі (са збору Германовіцкага музея культуры і побыту), іншыя матэрыялы.

У цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны ў заходніх раёнах дзейнічала партызанская брыгада імя К. Ракасоўскага, камісарам якой быў Пётр Машэраў. З верасня 1943 года ён з'яўляўся першым сакратаром Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМ Беларусі. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, асабістыя рэчы Пятра Міронавіча.
Сёння Віцебшчына – рэгіён з развітымі эканамічнай і сацыяльнай сферамі, найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў прадстаўленых на выставе матэрыялах.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.