Падведзены вынікі конкурсу прэзентацыйных відэаматэрыялаў «Зямля пад белымі крыламі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча

logo
Четверг, 03.12.2020 08:44 | Рубрика: Год народного единства
01179

Яго арганізатары — aбласная бібліятэка і абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Супрацоўнікі бібліятэк 13 раёнаў вобласці прадставілі на конкурс 22 відэаролікі, пры стварэнні якіх праявілі сваю неабыякавасць да гісторыі і лёсу роднага краю.

У намінацыі, прысвечанай роднаму краю, лепшай прызнана прэзентацыя супрацоўнікаў абласной бібліятэкі Таццяны Балабух і Вольгі Шыбека «Віцебск: тэрыторыя ART-прасторы». У намінацыі пра падзеі Вялікай Айчыннай перамог ролік «Тваім цудоўным імем, Лучоса» таксама абласной бібліятэкі. Спецыялісты электроннай чытальнай залы Ганна Капліна і Анастасія Лаўцэвіч уключылі ў прэзентацыю дасланае на іх запыт унікальнае відэапасланне ўнучатай пляменніцы паэта-франтавіка Георгія Ушкова Лучэсы Набатавай — адзінай у свеце жанчыны, названай пляменнікам паэта ў гонар віцебскай ракі Лучосы.

У намінацыі «Сэрца зямлі маёй» перамог ролік «Пройдзем па гора­дзе пешшу» бібліятэкара дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 Чашніцкай ЦБС Ларысы Шаламанавай. У намінацыі, прысвечанай малой радзіме, — калектыўны твор «Прырода дыхае цішынёй…» Лёзненскай цэнт­ральнай раённай бібліятэкі. Ролік супрацоўніка дзіцячай бібліятэкі ЦБС Браслаўскага раёна Алены Каспаровіч «Жыццё з талентам у душы» пра самабытнага майстра гліняных спраў Ларысу Дарафейчык стаў лепшым у намінацыі пра выбітных людзей. Калектыўныя работа дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча Аршанской ЦБС «Праўдзівы майстар, чыс­ты як сляза» перамагла ў намінацыі, прысвечанай вялікаму паэту Беларусі, які апяваў зямлю пад белымі крыламі.

Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Відэаролікі ўключаць у бібліятэчны электронны архіў, і яны будуць выкарыстоўвацца з захаваннем аўтарскіх правоў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА. Фота Таццяны ЛУЗАН.