Фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» ў Шуміліне будзе яркім. Даведаліся, якія мерапрыемствы для герояў і гасцей свята плануюць правесці

logo
Среда, 25.08.2021 14:17 | Рубрика: Экономика
02163

Кафэ «Метан», рамонт якога ўжо завяршаецца, стане асноўным аб’ектам грамадскага харчавання і будзе абслугоўваць ганаровых гасцей. Спартыўным цэнтрам «Дажынак» будзе гарадскі стадыён, дзе пройдуць спаборніцтвы і забаўляльныя мерапрыемствы. Раённы цэнтр культуры прыме выставу дажыначных снапоў з усіх раёнаў Віцебшчыны, тут будуць ладзіцца выставы, прысвечаныя хлебу і хлебаробам.

Цікавая гісторыка-­культурная выстава разгорнецца ля сцен чыгуначнага вакзала. Яна будзе прысвечана 155-­годдзю адкрыцця руху па Рыга­-Арлоўскай чыгунцы, якая дала штуршок развіццю некалі маленькай вёскі Шуміліна.

Адным з галоўных аб’ектаў «Дажынак» стане СШ № 1 — гэта ўжо практычна новы аб’ект, створаны ў рамках праграмы «Школа будучага».

Гарадскі парк аддадуць моладзі — на яго дарожках і эстрадзе цікавую праграму прапануе абласная арганізацыя БРСМ.

Будуць працаваць пляцоўкі ўпраўленняў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Захап­ляльную праграму прадставяць ваеннаслужачыя 103­-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана­дэсантнай брыгады. У розных кутках святочнага райцэнтра пройдуць канцэртныя праграмы на любы густ.

Які кірмаш без гандлёвых радоў? Яны зоймуць цэнтральныя вуліцы невялікага гарадка. Сваю прадукцыю прапануюць прадпрыемствы не толькі Віцебскай вобласці, але і розных куткоў нашай краіны.

Галоўная дзея — урачыстае шэсце і ўшанаванне герояў жніва — адбудзецца на вуліцы Кароткіна і цэнтральнай плошчы.

І гэта далёка не ўсе сакрэты фес­тывалю-­кірмашу.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Сяргей ЕРМАЛАЕЎ. Фота Наталлі ЧАРНІЧЭНКІ.