У Аршанскім раёне на фініш выходзяць работы па нарыхтоўцы кармоў першага ўкосу

logo
Понедельник, 17.06.2019 14:34 | Рубрика: Экономика
02080

Перасягнуты рубеж больш за 70 працэнтаў ад запланаванага. Усяго трэба нарыхтаваць 188 609 тон сенажу і 8544 тоны сена.

Да завяршэння падыходзяць работы і ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Роскі Сялец”, дзе на палях працуюць корманарыхтоўчы камбайн, граблі, дзве касілкі і два прэсы. Пяць адзінак тэхнікі занятыя на адвозцы.

Каб паспець укласціся ў адпаведныя агратэхнічныя тэрміны,тут працуюць ўвесь светлавы дзень.Сярод рабочых адчуваецца і камандны дух, і жаданне адзін аднаму дапамагчы, патрымаць.

На полі – прыемны водар свежаскошанай травы. Гучна гудзе трактар. Механізатар Уладзімір Казарын спяшаецца ў спякотнага надвор’я выхапіць па максімуму зялёнага “золата”. Сцвярджае, што вельмі гарачы чэрвень без дажджоў не шкадуе травы ні кроплі – высушвае іх у самага карэння. Таму на сёлетняй касьбе нельга марудзіць з працэсам нарыхтоўкі – усё трэба рабіць аператыўна.

Уладзімір Міхайлавіч у “Роскім Сяльцы” працуе ужо больш за 20 гадоў. Неаднаразова быў на п’едэстале гонару ў раёне на ўборцы льну, вораве. Ён увесь час заняты на ўсіх цыклах сельскагаспадарчых работ. Вясной – гэта пасяўная кампанія, затым заступае на касьбу першага, другога ўкосу, а не паспее дух перавесці, набрацца новых сіл, як і жніво падыходзіць. Вось так і круціцца кола аграрыя да позняй восені.

На здымку: механізатар ААТ “Роскі Сялец” Уладімір Казарын.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.