Новости по тегу: рэпартаж

07.06.2022

Для адных лета – гэта Турцыя ці Анапа, для іншых – агарод і лес з суніцамі. Калі мая сяброўка-гараджанка купіла сабе дом у вёсачцы і першы раз у жыцці сабралася саджаць бульбу, нагледзеўшыся ролікаў у ютубе, я задумалася: напэўна, ёсць у працы на зямлі нейкая прыцягальная сіла. Праўда, набыць дом у вёсцы, як мая сяброўка, па кішэні не ўсім. Што рабіць? Накіраваліся ў садовае таварыства, каб на свае вочы пабачыць, як жывуць сучасныя дачнікі, і даведацца, з чаго наогул варта пачынаць сваю дачную біяграфію.