У Вiцебску католікі адзначылі светлае свята Вялікадня

logo
Понедельник, 02.04.2018 14:56 | Рубрика: Религия
05082

Па добрай традыцыі ў гэты дзень у віцебскі катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага завіталі прадстаўнікі абласных уладаў – намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін і дарадца старшыні аблвыканкама Міхаіл Даніленка.

Уладзімір Пятровіч у асобе біскупа Віцебскага Алега Буткевіча павіншаваў усіх вернікаў вобласці з Божым Уваскрасеннем. Па яго словах, дзяржава і царква маюць агульную мэту – духоўна-маральнае выхаванне грамадства. Тыя ідэалы, якія два тысячагоддзі таму былі прапісаны ў Евангеллі, актуальны і сёння. Вялікая роля царквы і ў выхаванні моладзі. алавек, які шчыра верыць у Бога, ніколі не стане злачынцам.

Біскуп Алег Буткевіч нагадаў прысутным, што Вялікдзень –галоўнае хрысціянскае свята. Па традыцыі яно святкуецца на працягу некалькіх дзён і павінна знайсці водгук у сэрцы кожнага чалавека. Гэтай радасцю мы павінны дзяліцца з іншымі і маліцца за тых, якія знаходзяцца ў цяжкіх абставінах свайго жыцця. Важна, каб вера не была толькі зняшняй, а праяўлялася ў канкрэтнай дзейнасці. Ён павіншаваў таксама вернікаў праваслаўнай і пратэстанцкай царквы, з якімі разам, на думку біскупа, трэба шукаць шляхоў да паяднання.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота Алега КЛІМОВІЧА.