Высокiя ўзнагароды

Среда, 11.08.2010 13:58 | Рубрика: Власть и люди
02648
За высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, заслугі ў развіцці аховы здароўя, прамысловасці, культуры і спорту Указам Прэзідэнта ад 29 ліпеня 2010 года №394 адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі 52 чалавекі.
Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны Уладзімір Іванавіч Папко, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік міліцыі.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны:
Ігар Іванавіч Марковіч, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама;
Мечыслаў Віктаравіч Морхат, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама;
Віктар Браніслававіч Славецкі, генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты».
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений