3 снежня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №561 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Среда, 10.12.2014 16:29 | Рубрика: Политика
03197

Флаг и герб Республики БеларусьЛепшыя працаўнікі краіны, кіраўнікі  ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, значны асабісты ўклад у развіццё навуковай дзейнасці, грамадзянскай авіяцыі, сродкаў сувязі, сферы аховы здароўя, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.


Сярод узнагароджаных ордэнам Пашаны — Вiктар Паўлавiч Нікалайкін, старшыня Вiцебскага гарвыканкама.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — Аляксандр Сямёнавіч Гуцін, трэнер-выкладчык лёгкай атлетыкі вучэбна-спартыўнай установы «Аршанская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2», Наталля Юр’еўна Канявалава, прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт», Людміла Аляксееўна Кузняцова, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства Аршанскай прамыслова-гандлёвай фірмы «Світанак», Яўген Валер’евіч Сямёнаў, загадчык нейрахірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца», Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч, начальнік Пастаўскага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», Вольга Анатольеўна Уласава, трэнер-выкладчык па скачках на батуце дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №1», Руслан Васiльевiч Фурашоў, старшыня Вiцебскага райвыканкама, Андрэй Алегавіч Хрушч, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі Віцебскай мытні, Іван Сяргеевіч Шунько, брыгадзір мантажнікаў тэхналагічнага абсталявання і звязаных з ім канструкцый адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтазаводмантаж», г.Наваполацк, Пётр Пятровіч Шчадроў, намеснік галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтазаводмантаж», г.Наваполацк, Барыс Сяргеевiч Яфрэмаў, старшыня Лепельскага райвыканкама; медалём Францыска Скарыны — Васілій Васільевіч Рубанік, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений