Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

logo
Пятница, 11.10.2019 14:33 | Рубрика: Официально
01720

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Удзел у ім прыняў таксама старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

— Большасць пытанняў, якія паступілі ў час прыёму, стандартныя,?— зазначыў Анатоль Канстанцінавіч.? — Гэта зямельныя спрэчкі, а таксама тыя, што датычацца добраўпарадкавання.

Каб вырашыць некаторыя, трэба было больш глыбока вывучыць іх, лічыць памочнік Прэзідэнта. Як, напрыклад, пытанне, з якім звярнулася жыхарка вёскі Ваўча Любоў Зямчонак. Яна не згодна з устаноўленымі межамі зямельнага ўчастка сумежнага землекарыстання. Пытанні такога характару могуць вырашацца толькі ў судовым парадку.

Індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Зялёнка з Докшыц хоча правесці рэканструкцыю ўласнага дома ў той частцы, дзе знаходзіцца яго крама. Гэта зрабіць немагчыма ?— такі адказ быў дадзены яму папярэдне, бо там пракладзены сеткі гарадской каналізацыі, пабудаваныя яшчэ ў канцы 80­х гадоў. Грамадзяніну было прапанавана вывесці сеткі з тэрыторыі, але за свой кошт. Гаварыў прадпрымальнік і пра шчыльную двухметровую агароджу, якую хоча найперш устанавіць вакол дома. Але той факт, што пабудова знаходзіцца ў цэнтры горада і агароджа будзе неэстэтычна выгля­даць, не ўлічыў. Гэта пытанне даручана яшчэ раз абмеркаваць са спецыялістамі на мясцовым узроўні і прыняць аптымальнае рашэнне.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.