Натяжные потолки в Витебске. Жаркие цены!

Гімн Віцебска: канчатковы варыянт не вызначаны

Пятница, 11.03.2011 12:15 | Рубрика: Патриотическое воспитание
03730
Няпростая задача стаяла перад членамі журы, кіраўнікамі ўстаноў культуры, дзеячамі мастацтва і прадстаўнікамі грамадскасці, якія ў чарговы раз сабраліся ў музычным каледжы імя І.І.Салярцінскага, каб прыняць рашэнне аб канчатковым варыянце гімна Віцебска. Як заўважыў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, усяго ўпачатку было прапанавана на суд журы 28 конкурсных твораў. У другі тур выйшла шэсць варыянтаў гімна, пра аўтарства  якіх, згодна з умовамі, ніхто не ведаў, бо яны былі пазначаны нумарамі. Усе шэсць варыянтаў гімна члены журы і прысутныя праслухалі ў харавым выкананні, пасля чаго абмяняліся думкамі.
«Гімн павінен быць такім, каб пры яго гучанні хацелася ўстаць», — лічыць старшыня гарадскога савета ветэранаў Уладзімір Зараўчацкі. «Нельга з наскоку аддаваць перавагу аднаму з праслуханых твораў, бо ў кожным варыянце можна знайсці абагуленыя вобразы, якія тычацца не толькі нашага горада», — такую думку выказаў мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук.  «Гімн — гэта ёмістая, грунтоўная, усхваляльная песня, і сярод праслуханых варыянтаў ёсць адзін, які заслугоўвае ўвагі», — заяўляў настаўнік харавых дысцыплін, хормайстар узорнага хора віцебскай школы мастацтваў №1, мастацкі кіраўнік народнага гарадскога маладзёжнага хора Віталь Раўза.
Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Смунёў падкрэсліў, што гімн горада павінен аб’яднаць усіх віцябчан і быць па эмацыянальным напале такім, каб, вобразна кажучы, мог хворага з ложка падняць, вызначацца ёмістым і даходлівым зместам.
Вынік у спрэчцы падвёў старшыня гарадскога выканкама В.Нікалайкін.
— Ёсць як мінімум тры добрыя варыянты гімна, — падкрэсліў Віктар Паўлавіч і падзякаваў усім аўтарам, хто прыняў удзел у іх напісанні. — Але спяшацца з вызначэннем апошняга варыянта сапраўды не варта. Трэба больш грунтоўна папрацаваць не толькі над маючыміся тэкстамі гімнаў і музычным суправаджэннем да іх, размясціць іх для абмеркавання на сайце. А між тым, усе жадаючыя будуць мець магчымасць паспрабаваць свае творчыя сілы для напісання новых тэкстаў гімна, каб ужо выбраць такі варыянт, які б задаволіў усіх членаў журы.
Алена БАШУН.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений