Школы искусств, поддержка художественной самодеятельности среди людей с ограниченными возможностями, кадровая оптимизация. Министр культуры РБ посетил Витебскую область

Пятница, 22.08.2014 09:23 | Рубрика: Официальные интервью
03929





Шумілінскі раён нядаўна наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Ён правёў «прамую лінію» з насельніцтвам.


З рознымі пытаннямі звярталіся да міністра грамадзяне. У прыватнасці, старшыня раённай арганізацыі інвалідаў Л.Нагібава казала пра цеснае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі мясцовай улады, якія падтрымліваюць развіццё мастацкай самадзейнасці сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі.


У інтэрв’ю з журналістамі міністр культуры казаў пра кадравую  аптымізацыю ў сферы культуры, нагадаў, што гэта не абавязкова скарачэнне, а імкненне зрабіць галіну больш эфектыўнай.

Асаблівую ўвагу міністр культуры надае школам мастацтваў. Ён падкрэсліў, што не абавязкова чакаць ад выпускнікоў такіх устаноў прафесійнага выбару, звязанага з творчасцю. Няхай яны будуць вучонымі, але тое, чым узбагаціліся ў школе мастацтваў, павінна застацца і дапамагаць у рабоце. Такую думку выказаў міністр, наведаўшы Шумілінскую школу мастацтваў, якая ўрачыста адкрые свае дзверы ў новым навучальным годзе. Азнаёміўся Барыс Святлоў з арганізацыяй вольнага часу ў аграгарадку Мікіціха, не прамінуў заехаць у мястэчка Обаль і наведаць абноўлены музей камсамольскай славы.

Мікалай МАРОЗ, Шуміліна.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений