Еднасць і адзінства

Суббота, 04.09.2010 15:07 | Рубрика: Социум
03303
Напрыканцы жніўня ў Бярозаўцы (Докшыцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася кансэкрацыя касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, які сказаў у прывітальнай  прамове, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, дзе столькі ўкладзена працы і людской любові да Бога і Касцёла.
Касцёл паўстаў з былога калгаснага будынка. Сёння яго знешні і ўнутраны стан нічым не ўзгадвае колішняе пры-значэнне. Галоўны праектант у дадзеным выпадку  — пробашч айцец Марэк, праз задумку якога выдатна сплятаюцца дзве хрысціянскія традыцыі: заходняя і ўсходняя. У галоўным алтары віднеюцца выявы святога Францішка з Асізі і святога  Серафіма Сароўскага, паміж якімі — абраз Маці Божай Вострабрамскай. Як вядома, абраз Маці Міласэрнасці ўшаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі.
На свяце адкрыцця шмат гаварылася пра еднасць і адзінства. Яно бачна ў жыцці простых людзей у Бярозаўцы. Гэты жывы экуменізм не патрабуе пісьмовых дэкларацый і гучных канферэнцый. Біскуп Уладзіслаў заклікаў вернікаў пашыраць хрысціянскую любоў і клапаціцца аб сваёй маленькай радзіме, каб беларуская вёска адрадзілася і не вымерла. Ён выказаў шчырую надзею, што бярозаўскі касцёл стане месцам аб'яднання і згуртавання парафіянаў і вяскоўцаў.
Віктар МІСЕВІЧ, ксёндз. Фота Васіля КУЧАРАВАГА.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений