Велашкола i турыстычныя веламаршруты скора з'явяцца ў Шумiлiне

logo
Понедельник, 03.06.2019 17:01 | Рубрика: Общество
01128

Любяць у Шуміліне веласіпеды. Прынамсі, самыя адчайныя не ставяць «на прыкол» свайго жалезнага сябра нават зімой. Але ў той жа час гаварыць пра культуру веласіпеднага руху, пра развітую гарадскую інфраструктуру пакуль не прыходзіцца.

Выправіць гэтую сітуацыю вырашыла грамадскае аб'яднанне па садзейнічанню ўстойліваму развіццю шумілінскага рэгіёна «ЭкаБум». Быў распрацаваны праект па развіццю веласіпеднага руху ў раёне, які знайшоў фінансавую пад­трымку Еўрапейскага Саюза. Карыснымі для рэгіёна палічылі прапановы «ЭкаБума» і мясцовыя ўлады, якія ўзялі на сябе пэўную частку фінансавых абавязацельстваў.

— Найперш мы працуем над удасканаленнем вулічнай веласіпеднай інфраструктуры раёна, — адзначыла лідар «ЭкаБума» Ірына Кулікава. — Гэта ўстаноўка велапарковак і экспрэс-станцыі па самастойнаму рамонту і абслугоўванню веласіпедаў, і паніжэнне бардзюраў у месцах велапераездаў, і нанясенне спецыяльнай разметкі, і многае іншае.

Таксама ідзе распрацоўка веласіпедных турыс­тычных маршрутаў «Вялікі камень» і «Блакітныя каралі Шуміліншчыны». Важную ролю іграе і асветніцкая работа, у прыватнасці, арганізацыя велашколы, дзе інструктары будуць вучыць дзяцей і дарослых правілам бяспечнага ваджэння веласіпеда.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фото аўтара.