Фестиваль тружеников села Витебского района «Дажынкi-2017» принимал поселок Яновичи

logo
Понедельник, 16.10.2017 18:25 | Рубрика: Общество
04585

Аграрыі Віцебскага раёна, якія ў сёлетнім абласным спаборніцтве па ўборцы ўраджаю сталі пераможцамі, за важкі каравай былі ўшанаваны падчас рэгіянальнага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017» у гарадскім пасёлку Янавічы.


Старшы навуковы супрацоўнік Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Г. Ліпава
знаёміць з экспазіцыяй Г. Сабыніча, старшыню Віцебскага раённага Савета дэпутатаў В. Станкевіча і І. Фёдарава.

Сімвалічна, што раённыя «Дажынкі» супалі з Днём маці і Пакровам, які ў народнай традыцыі адзначаецца і як свята заканчэння палявых работ. Янавічы, дарэчы, вельмі папрыгажэлі да кірмашу дзякуючы праведзенаму добраўпарадкаванню. Хлебаробы рэгіёна ў гэтым годзе сапраўды заслужылі самай глыбокай павагі, перасягнуўшы агульную лічбу намалоту ў 94 тысячы тон збожжа (сярэдняя ўраджайнасць — 40,2 цэнтнера з гектара). Віцебскі раён — адзін з лепшых не толькі ў вобласці, а і ў рэспубліцы. Больш за сто экіпажаў камбайнераў шчыравала на сельскагаспадарчых палетках Віцебскага раёна, амаль сорак з іх намалацілі звыш тысячы тон збожжа. Іх унёсак у выкананне дзяржзаказу — неацэнны.

Перад ушанаваннем герояў жніва па добрай традыцыі адбылося ўрачыстае шэсце, якое ўзначаліў старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Сабыніч, з удзелам перадавікоў, прадстаўнікоў гаспадарак і прадпрыемстваў. Ад абласной улады прысутнічаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Іван Фёдараў.

Пасля тэатралізаванай сустрэчы з караваямі была закладзена «Алея ўраджайнасці» БРСМ сумесна з кіраўніцтвам раёна. Потым пачалося самае галоўнае дзейства на Цэнтральнай плошчы — уручэнне ўзнагарод і канцэрт. Былі ўдастоены граматы Віцеб­скага райвыканкама за высокія паказчыкі і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Віцебскага раёна: генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Норкус, намеснік дырэктара па раслінаводстве і механізацыі ААТ «Рудакова» Дзяніс Церашкоў, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі дзяржтэх­нагляду — галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду раёна Андрэй Барылка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці вытворчага кааператыву «Альгоўскае» Аляксандр Галушка.


Р. Бабаеў, М. Пінчук, У. Сафронаў, Г. Норкус, С. Парамонаў.

Таксама была аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама за дасягненне высокіх паказчыкаў і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Віцебскага раёна, сярод ушанаваных — галоўны аграном «Альгоўскага» Уладзімір Міхайлаў, галоўны інжынер ААТ «Ліпаўцы» Сямён Кібісаў, кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Вармас» Віктар Багачоў і іншыя.

Граматай Віцебскага райвыканкама за высокую арганізацыю і асабісты ўклад у забеспячэнне выканання дарожных работ на тэрыторыі Віцебскага раёна ў час уборкі ўраджаю ўзнагароджаны выконваючы абавязкі начальніка — галоўны інжынер Віцебскага ДРБУ №144 КУП «Віцебскаблдарбуд» Мікалай Дзядкоў.

За дасягненне лепшых вынікаў сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці збожжа пераможцамі былі прызнаны і ўзнагароджаны: за першае месца — ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» (генеральны дырэктар Ганна Норкус), за другое — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Зялёная ніва-агра» (дырэктар Сяргей Шэбека), трэцяе — філіял «Палудзеткі» ААТ «Малако» г. Віцебск (дырэктар Анатоль Лісоўскі). Што да вы­творчасці насення рапсу, пераможцамі сталі: вытворчы кааператыў «Альгоўскае» (старшыня Уладзімір Сафронаў), філіял «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз» (дырэктар Раман Бабаеў) — першае і другое месца адпаведна.

Дарэчы, «Мазалавагаз», «Альгоў­скае», ААТ «Рудакова» (дырэктар Міхаіл Пінчук) былі адзначаны яшчэ на абласным свяце «Дажынкі­2017» па выніках спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод сельгасарганізацый, што не ўвайшлі ў інтэграцыйныя структуры, а бройлерная птушкафабрыка — за ўборку рапсу.

Канешне ж, назвалі і тых, чые рукі непасрэдна ўбіралі хлеб у полі: пераможцы сярод экіпажаў камбайнаў на ўборцы збожжавых — Аляксей Мясаедаў («Альгоўскае»), Мікалай Шушкевіч («Рудакова»); сярод маладзёжных экіпажаў — Сяргей Несцераў і Хуршаджон Хаджамкулаў (абое — з птушкафабрыкі); сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, — Уладзімір Астапаў, Дзмітрый Сідарэнка, Сяргей Парамонаў (усе — з кааператыва «Альгоўскае»), а сярод маладых вадзіцеляў у раённым спаборніцтве перамог Дзмітрый Іваноў (ААТ «Аграпраца»).

Потым на той жа Цэнтральнай плош­чы прайшла прафсаюзная акцыя «Мы — разам!», а ў Янавіцкай сярэдняй школе адкрыўся эколага­краязнаўчы даследчы цэнтр «Янавічане».

Падчас раённага свята адбылося і ўрачыстае адкрыццё бронзавага помніка разведчыку, Герою Савецкага Саюза Рыгору Саламонавічу Гарфункіну, які ў 1920 годзе нарадзіўся ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні. Да гэтага часу бюст Р. Гарфункіна знаходзіўся на прыборабудаўнічым заводзе ў абласным цэнтры. Намаганнямі актывістаў, у тым ліку і Янавіцкай СШ, ён цяпер устаноўлены на малой радзіме героя. У адкрыцці помніка прынялі ўдзел віцебскія дэсантнікі са 103­й брыгады.

Адпачыць і прагуляцца мясцовым жыхарам і гасцям свята было шмат дзе! На адкрытых пляцоўках увесь суботні дзень працавалі кірмаш­продаж харчовых і прамысловых тава­раў, рэстаран­палатка «Гас­­­цінна запрашаем», выставы сельскагаспадарчай і пажарнай тэхнікі, падвор’яў сельсаветаў (там можна было пакаштаваць разнастайныя прысмакі), каледжаў, стылізаваная выстава­кірмаш устаноў адукацыі «Шляхта на паляванні». Акрамя таго, можна было паўдзельнічаць у інтэрактыўнай экскурсіі, завітаўшы на музейную экспазіцыю «Цэх рамеснікаў» (да таго ж, рамеснікі раёна право­дзілі майстар­клас), азнаёміцца з вырабамі народнай творчасці. Хто жадаў размяцца, ішлі на спартыўную пляцоўку «Мала­дзецкія забавы». Свята сапраўды ўдалося!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталь ШЫЁНАК. Фота Таісы ВЕРАМЕЙЧЫК.