6 ліпеня ў Мазурыне адбудзецца самае яскравае летняе свята -- Купалле

logo
Четверг, 27.06.2019 15:29 | Рубрика: Общество
04125

Самае яскравае летняе свята адбудзецца 6 ліпеня ў Мазурыне! Дазвольце купальскім фарбам гарачага ліпеня размаляваць гэты дзень!

Народнае свята пачнецца ў комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі ў поўдзень і працягнецца да самага вечара. На працягу ўсяго дня дзейнічае комплекс атракцыёнаў і пункт пракату спартыўнага інвентару. На пачатку – святочныя забавы з удзелам папулярных вядучых і творчых выканаўцаў, а таксама канцэртныя выступленні творчых калектываў Цэнтра культуры “Віцебск”. Выхаванцы Моладзевага грамадскага аб’яднання “Коннаспартыўны клуб “Каліпса” падрыхтавалі для вас касцюмаваную тэматычную праграму і майстар-клас па верхавой яздзе. Абавязкова падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшы вянок і букет з палявых кветак! Удзельнічайце ў інтэрактывах і гульнях ад вядучых і атрымлівайце падарункі! Для аматараў ласункаў – родныя беларускія прысмакі і літоўская ярмарка “Казюкас”!

Вогнішча і варажба, забаўкі і гульні, карагоды і фотасесія, танцпляцоўка і фаер-шоу – што яшчэ трэба для адзначэння Купалля? 6 ліпеня а 12 гадзіне парк Мазурына чакае вас!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by