Акцыя «За бяспеку разам» праходзiць у Полацку

Четверг, 18.04.2019 16:28 | Рубрика: Общество
01883

На тэрыторыі Полацкага раёна штодня праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам».

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС працягваюць інструктыўную працу сярод насельніцтва ў складзе рэйдавых груп, каб правесці гутаркі пра бяспеку. Сумесны рэйд з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады прайшоў на тэрыторыі Ветрынскага сельскага выканаўчага камітэта Полацкага раёна. Мэта рэйду – у чарговы раз нагадаць жыхарам пра тое, як правільна эксплуатаваць ацяпляльныя прыборы, якія знаходзяцца ў доме, што трэба рабіць, каб зберагчы свой дом ад вогненнай небяспекі, а таксама пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі і прадстаўнікі ўлады надалі правілам спальвання смецця на прысядзібнай тэрыторыі, а таксама папярэджанню вясновых выпальванняў травы.

Члены камісіі ўручылі домаўладальнікам рэкамендацыі і наглядную друкаваную прадукцыю, якая дапаможа не забываць жыхарам сельскага савета пра правілы бяспекі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Па інфармацыі Віцебскага абласнога кіравання МНС. Фота 1reg.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений