Подвесные потолки в Витебске. Лучшие цены!

Беларусь опередила Францию в области законодательства о миграции на 424 года

Суббота, 21.01.2012 10:28 | Рубрика: Общество
03007


Пасля ўваходжання Балгарыі і Румыніі ў Еўрасаюз «цыгане шумною толпою» апынуліся ў Францыі. Для тысяч эмігрантаў былі пабудаваны часовыя лагеры, але не ўсім хапала месцаў. Таму ўзніклі нелегальныя мігранты з векавечнымі іх спадарожнікамі — беспрацоўем, неўладкаванасцю, бяднотай і, як вынік, праблемамі з законам.

Аднойчы здарылася так, што ў час пагоні загінуў  цыган, якога спрабавалі затрымаць жандармы. Яго таварышы ў канцы ліпеня 2010 года ў знак пратэсту арганізавалі масавыя хваляванні і беспарадкі. Пасля гэтага Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў пра закрыццё больш за 200 цыганскіх лагераў і высылку нелегальных эмігрантаў з Румыніі і Балгарыі.

Еўракамісар па пытаннях юстыцыі і правах еўрапейскіх грамадзян Вівіян Рэдзінг заявіла, што дзеянні Францыі ў адносінах да цыган з’яўляюцца парушэннем заканадаўства ЕС і што яна мае намер прасіць Еўракамісію пачаць працэдуру дысцыплінарнага пакарання ў дачыненні да Францыі.

У сувязі з гэтымі падзеямі варта ўзгадаць айчынную гісторыю. Па нашых землях цыгане вандравалі з даўніх часоў. Яшчэ ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 года можна прачытаць у артыкуле 35 «Аб цыганах»: «...каб іх з гэтага часу нідзе не хавалі ў панстве нашым Вялікім Княстве Літоўскім і ў землях, да яго належачых, за чым павінны пільна глядзець пагранічныя і іншыя дзяржаўцы нашы, каб яны не ўваходзілі ў нашы землі. А калі які з іх выганіць іх са свайго староства і ўладанняў, каб ніхто з іншых станаў падданых нашых іх не прымаў і не хаваў у сваіх маёнтках пад пагрозай выплаты штрафу — дванаццаці коп грошаў у наш скарб».

Прайшло 424 гады. Зведалі нашы продкі на сваіх уласных лёсах і нацыяналізм, і нацыянал-шавінізм, і гітлераўскі фашызм. І прыйшлі да высновы, што дзяржава павінна забяспечыць спакой усіх жыхароў краіны, незалежна ад нацыянальнасці і таго, якога вучэння чалавек прытрымліваецца ў хрысціянскім веравызнанні.

І што характэрна: ні адна вайна ў свеце супраць нейкага народа, нават самага малаколькаснага, ніколі не завяршылася перамогай.
У Беларусі зараз нікому і ў галаву не прыйдзе думка выганяць з краіны людзей пэўнай нацыянальнай прыналежнасці толькі на той падставе, што адзін з іх парушыў закон. Калі вы прыкмецілі, з бланкаў асабістых спраў пры прыёме на працу ўвогуле знік пункт «нацыянальнасць». Нашы дзеці хутка пад словам «цыган» будуць разумець прыкмету вандроўнага ладу жыцця. І гэта рыса нашага народнага характару — талерантнасць. Некаторым краінам з Еўрапейскага саюза да гэтага ісці яшчэ стагоддзі…

Надзея ПЕТРАЧЭНКА, педагог-арганізатар СШ №40.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений