Iмбiрныя пернiкi навучэнцаў iндустрыяльна-педагагiчнага каледжа атрымалi бронзавую ўзнагароду «Продэкспа»

logo
Понедельник, 28.01.2019 18:21 | Рубрика: Общество
05794

«Беларускі пачастунак» Вось такія ласункі з нацыянальным каларытам могуць прапанаваць гасцям навучэнцы індустрыяльна-педагагічнага каледжа ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

Самыя смачныя пернiкi — у каледжы.

Называецца кампазіцыя «Беларускі пачастунак», яе аўтар — студэнтка Вольга Карабейнiкава. Гэтыя імбірныя пернікі былі прыгатаваны спецыяльна да міжнароднага кандытарскага чэмпіянату ў рамках спецыялізаванай выставы «Продэкспа» ў Мінску і атрымалі там бронзавую ўзнагароду ў намінацыі «Мастацкія вырабы з цеста. Пернікі ручной работы», як і дзве іншыя працы. Яшчэ адна — «Кароль Леў» — была адзначана золатам, чатыры — срэбрам.

Праца з салёнага цеста «На прагулцы». Аўтар Марыя Рагачова.

Дарэчы, менавіта імбірныя пернікі — візітная картка ўстановы адукацыі, тут часта праходзяць майстар-класы па іх вырабе. Пазнаёміцца з арыгінальнымі кампазіцыямі можна ў выставачнай зале каледжа.

Роспiс па шакаладзе «Любiмы горад». Аўтар Анастасiя Шкель.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алеся САМАТОЙ. Фота аўтара.