Майстар-клас у выглядзе варкшопа з трансляцыяй на ўсю краіну прайшоў у суботу ў СШ №44

Вторник, 27.11.2018 15:53 | Рубрика: Образование
02171

Больш за 800 старшакласнікаў з 236 школ, гімназій і ліцэяў рэспублікі ўзялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскага конкурсу velcom YOUTH. Самымі актыўнымі сталі вучні СШ №44 – 100 чалавек вырашылі прапанаваць свае ідэі для таго, каб змяніць свет. Дзяцей хвалюе роля беларускай мовы ў жыцці сучаснага чалавека, лес помнікаў архітэктуры Віцебшчыны, здаровае харчаванне, развіццё сучасных медыцынскіх тэхналогій, гістарычнае мінулае і многія іншыя тэмы, расказала намеснік дырэктара школы Святлана Высоцкая.

У другім этапе праекта школьнікам прапанавана паўдзельнічаць у серыі майстар-класаў, каб навучыцца прэзентаваць свае ідэі і выступаць з імі перад аўдыторыяй. Майстар-клас у выглядзе варкшопа з трансляцыяй на ўсю краіну з дапамогай бясплатнага адукацыйнага канала VOKA YOUTH прайшоў у суботу ў СШ №44. Дарэчы прыйшлася падораная школе па выніках першага этапу конкурсу мультымедыйная панэль.

На трэцім конкурсным этапе дзецям трэба будзе падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па сваёй тэме.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснове канцэпцыі праекта — выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-варкшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з лепшымі ментарамі. Затым выступяць на выніковай імпрэзе TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў будуць запрошаны на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота Tvoynovogrudok.ru
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений