З 18 па 28 кастрычніка ва ўсіх абласцях Беларусі праходзіць грамадская кампанія «Вучыцца, каб дзейнічаць»

logo
Понедельник, 22.10.2018 17:02 | Рубрика: Общество
08165

З 18 па 28 кастрычніка ва ўсіх абласцях Беларусі праходзіць грамадская кампанія «Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраваная на папулярызацыю нефармальнай і грамадзянскай адукацыі ў рэгіёнах краіны. Кампанія праходзіць у фармаце Каравану — арганізаванага перасоўвання групы экспертаў і валанцёраў — і ўключае прэзентацыі, майстар-класы, адкрытыя дыскусіі і «круглыя сталы» ў розных гарадах краіны.

Уладзiмiр Бялевiч i Галiна Верамейчык згодныя, што чалавек павiнен вучыцца ўсё жыццё.

Міжнародны форум «Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі і ўстойлівага развіцця» прайшоў 19­20 кастрычніка ў Віцебску, сабраўшы больш за сотню чалавек з усёй Беларусі і 10 краін свету.

Для таго, каб рэгіён квітнеў і самаўдасканальваўся, яго жыхары павінны знаходзіцца ў стане перманентнага навучання. Прычым гаворка ідзе ў тым ліку і пра нефармальную адукацыю, атрыманне новых ведаў і развіццё на працягу ўсяго жыцця.

— Гэтая сістэма неабходная для таго, каб падтрымаць эканамічнае развіццё горада і рост дабрабыту яго жыхароў, — сказала кiраўнiк прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь Галіна Верамейчык. — Галоўная мэта — зрабіць жыццё гараджан лепшым. Усе рэсурсы мясцовай супольнасці павінны быць максімальна эфектыўна выкарыстаны. Навучанне можа праходзіць на вытворчасці, у арганізацыях, ва ўстановах дадатковай адукацыі і гэтак далей.

Задача дзяржавы і грамадства — стварыць умовы для таго, каб кожны чалавек мог рэалізаваць сваё права навучання на працягу жыцця.

Нагадаем, што Віцебск стаў першым беларускім горадам, што далучыўся да Глабальнай сеткі гарадоў ЮНЕСКА, якія навучаюцца.

— Гэта дае вуду, а не рыбу, далей усё ­залежыць толькі ад нас, — заўважыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Старынская. — Усе гарады, што маюць такі статус, дамовіліся пра супрацоўніцтва, пра абмен інавацыйнымі практыкамі. А значыць, прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх аб’яднанняў могуць знайсці магчымасць для карысных міжнародных кантактаў. Унутры горада мы аб’ядноўваем эканоміку, культуру і адукацыю. Чалавек атрымлівае маральнае задавальненне ад усведамлення таго, што мае дачыненне да важных падзей, якія адбываюцца ў горадзе. Найперш плануем развіваць індустрыю гасціннасці.

У Віцебску створаны каардынацыйны савет, які ўзначаліў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, ёсць праграма развіцця горада.

20 кастрычніка работа форуму працягнулася наведваннем прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебска. У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце прайшлi дэманстрацыя калекцыі нацыянальнай вопраткі і экспертная дыскусія.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота Алега КЛІМОВІЧА.