Юным дубровенцам ко Дню знаний подарили обновленную после капремонта школу

Суббота, 02.09.2017 10:53 | Рубрика: Образование
01067

Прыемны падарунак у гэтым навучальным годзе атрымалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы №1 горада Дуброўна. Тут завершаны капітальны рамонт двух будынкаў і стадыёна. Значна абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база: набыты новы камп'ютарны клас, мультыборды, інтэрактыўныя праектары, тэлевізары, школьная мэбля, абсталяванне для харч­блока і нават робататэхніка.

Каля 52 тысяч рублёў накіравана на набыццё спартыўнага інвентару і трэнажораў, гульнявога абсталявання для груп падоўжанага дня. У цэлым на рамонтна-будаўнічыя работы ў першай школе затрачана каля 2 мільёнаў рублёў. Такіх укладанняў у адукацыйную сферу на Дубровеншчыне не было ніколі раней. Цяпер перад педагогамі школы вялікая адказнасць — паказаць добрыя вынікі сваёй працы. Бо, як падкрэсліў на Рэспубліканскім педагагічным савеце Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, ад карпатлівай працы педагогаў залежыць, якімі сённяшнія дзеці ўвойдуць у свет дарослых.

З нагоды свята Дня ведаў у абноўленую школу завіталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хама, старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Лындзін і іншыя.

У сваім прывітальным слове кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што на Віцебшчыне шмат увагі надаецца сістэме адукацыі.

Матэрыяльныя ўкладанні павінны даваць свой вынік — якасную адукацыю вучняў як у горадзе, так і ў вёсцы.

Звяртаючыся да прысутных, М. Шарснёў адзначыў:

— Вам па сілах пераадолець усе цяжкасці, стаць па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі і зрабіць свой уклад у будучыню рэспублікі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што самае галоўнае, каб сённяшнія навучэнцы сталі неабыякавымі грамадзянамі сваёй краіны:

— Не так важна, атрымаеце вы вышэйшую адукацыю, будзеце працаваць у навуцы ці сельскай гаспадарцы, галоўнае, каб вы адносіліся да сваёй справы з натхненнем і адказнасцю. Бо ад гэтага залежыць, якой стане наша краіна ў будучым.

Мікалай Мікалаевіч павіншаваў настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Пажадаў педагогам і бацькам прафесійных поспехаў, мудрасці і цярпення, вучням — настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці, насычанага разнастайнага жыцця і ўручыў школе сертыфікат на 250 тысяч рублёў.

Да слоў віншавання далучыўся і старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Лындзін і выказаў удзячнасць высокім гасцям за ўвагу і дапамогу, якія аказвае аблвыканкам Дубровеншчыне.

— Зараз у нашым раёне праводзіцца вялікая аднаўленчая работа. І адны з галоўных яе аб'ектаў — установы адукацыі горада. Мы бачым, якой стала і сярэдняя школа №1. Дзякуй вялікі за гэта, — гаварыў Алег Лындзін.

Галоўнымі героямі на свяце, безумоўна, былі першакласнікі. Іх віталі старэйшыя сябры, будучыя выпускнікі школы, — адзінаццацікласнікі. Усе разам яны выпусцілі ў неба рознакаляровыя шары і загадалі свае жаданні. А старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў уручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — вучэбна-метадычны комплекс «Беларусь — наша Радзіма».

Адзвінеў першы званок. Заняткі пачаліся з урока, які меў назву «Беларусь — мая Айчына». Так быў дадзены старт новаму навучальнаму году. Дарэчы, у добры шлях па краіне ведаў на Дубровеншчыне ў 2017—2018 навучальным годзе пакрочылі 1505 вучняў школ, з іх 161 першакласнік, а дзіцячыя сады адчынілі дзверы для 505 выхаванцаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Святлана ШУРПАКОВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений