Подвесные потолки в Витебске. Лучшие цены!

О проведении второго тура конкурса на создание гимна Витебска

Среда, 17.11.2010 10:11 | Рубрика: Социум
03300


Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт




Р А Ш Э Н Н Е



Ад  9 ноября 2010 г.                                                                                      № 1704


г Віцебск


Аб правядзенні другога тура
конкурсу на стварэнне
тэксту і музыкі гімна
горада Віцебска

З мэтай выканання рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 28 ліпеня 2010 г. №1126 "Аб правядзенні конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска" і ў сувязі з адсутнасцю пераможца конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна г.Віцебску, Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Правесці другі тур конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебску.

2. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб правядзенні другога тура конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска.

3. Аддзелу ідэалагічнай работы Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта размясціць інфармацыю аб правядзенні другога тура конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на Інтэрнэт-сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Цярэнцьева У.У.

Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік справамі В.В.Рудзеня

ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
"9" ноября 2010 г. № 1704


ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні другога тура
конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна
горада Віцебска


1. Арганізатары другога тура конкурсу - Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.

2. Мэта і прадмет другога тура конкурсу:

2.1. другі тур адкрытага конкурсу па стварэнні тэксту і музыкі гімна горада Віцебску абвешчаны Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам;

2.2. мэта конкурсу - дэмакратычны адбор мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу горада Віцебску, як самастойнай адміністрацыйнай адзінкі Віцебскай вобласці, якая мае сваю індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць;

2.3. вынікам конкурсу стане выбар лепшай прапановы тэксту і музыкі гімна горада Віцебска.

3. Тэкст i музыка гімна павiнны мець высокі мастацкі узровень, iнтанацыйна-меладычную яснасць, патрыятычнасць, запамiнальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, сцвярджаць ідэю дзяржаўнасці, пераемнасці пакаленняў, адлюстроўваць індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска ў кантэксце развіцця Рэспублікі Беларусь.

4. Кожны з удзельнiкаў конкурсу мае права прадставiць на разгляд камiсii адзiн твор (музыка або тэкст, музыка i тэкст).

5. Творы прадстаўляюцца да 15 студзеня 2011 г. на адрас: г.Віцебск, праспект Фрунзе, 11, аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама, з паметкай на канверце “конкурс”.

У канверце павiнен быць тэкст на беларускай мове (не больш чатырох строф, адна з якіх прыпеў) i (або) ноты гiмна ў двух друкаваных экзэмплярах; звесткi аб аўтары (аўтарах): iмя, iмя па бацьку, адрас, тэлефон у асобным канверце, пазначаныя тым жа дэвiзам. Без дэвiза маюць права быць прадстаўленымi толькі вядомыя творы.

Творы, прадстаўленыя пасля прызначанага тэрміна, да удзела ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштоваму штэмпелю.

6. Варыянты гiмна разглядае камiсiя па правядзенню конкурсу на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада Віцебска (далей – камiсiя).

7. Месца, час і формы правядзення пасяджэнняў вызначаецца старшынёй камісіі. Удзел у рабоце маюць права прымаць выключна члены камісіі. Пасяджэнне камісіі лічыцца правамочным, калі на ім прысутнічаюць не менш 2/3 колькасці яе членаў.

Удзельнікі конкурса не маюць права з’яўляцца членамі камісіі.

8. Камiсiя па вынiках абмеркаванняў і на падставе большасцi галасоў выносiць рашэнне тайным галасаваннем. Камiсiя вызначае адзін лепшы твор адпаведна тэксту i музыкі. Калi ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст або музыка будуць прызнаны лепшымi, камiсiя мае права вылучыць яго асобна.

9. Тэрмiн падвядзення вынiкаў конкурсу – да 15 лютага 2011 г.

10. Аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта на падставе пратакола пасяджэння камісіі рыхтуе праект рашэння Віцебскага гарадского Савета дэпутатаў аб зацвярджэнні тэксту i музыкi гімна горада Віцебска.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений