XXV Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 верасня ў Іванаве Брэсцкай вобласці і будзе прысвечаны тэме малой радзімы

logo
Вторник, 14.08.2018 15:53 | Рубрика: Культура
04205
Заснаванае ў 1994 годзе свята адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.


Як паведамляе сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства абмеркавалі на пасяджэнні ў Савеце Міністраў Беларусі пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко.

Нацыянальны арганізацыйны камі­тэт разгледзеў праграму мерапрыемстваў і гатоўнасць інфраструктуры Іванава, а таксама пытанні правядзення цырымоніі ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч прадставіў сцэнарны план урачыстага адкрыцця свята, агучыў запланаваныя мерапрыемствы, сярод іх — навуковая канферэнцыя з удзелам замежных гасцей (напярэдадні міністр правёў у Іванаве працоўную сустрэчу).

Тэме малой радзімы будуць прысвечаны сустрэчы з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ. Госці свята змогуць наведаць прэзентацыі кніг і перыядычных выданняў, паглядзець выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў. Будзе прэзентавана канцэртная праграма з удзелам групы «Беларускія песняры», у якой асаблiвую ўвагу звернуць на беларускае паэтычнае слова. Урачыстасці пачнуцца ўжо 1-га і працягнуцца 2 верасня, у гэты ж дзень адбудзецца адкрыццё Дня беларускага пісьменства.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА. Фота Xan-13.livejournal.com