Каля 200 чалавек возьмуць удзел у абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» ў Верхнядзвінску

logo
Вторник, 03.12.2019 11:35 | Рубрика: Культура
01309

Абласное свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“ пройдзе ў Верхнядзвінску 7 снежня як рэгіянальны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яго мерапрыемствы адбудуцца ў Гродна ў чэрвені 2020 года.

Сёлета падзеі абласнога свята разгарнуцца ў Верхнядзвінскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У праграме — выставы вырабаў майстроў мастацкіх рамёстваў вобласці, прэзентацыі нацыянальных кухань і майстар-класы па прыгатаванню страў. Індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы прадставяць нацыянальную музыку, песні, літаратурныя творы на сваёй роднай мове.

У абласным святе “Нас з’яднала зямля Беларусі”а прымуць удзел каля 200 чалавек. Гэта прадстаўнікі беларускай, армянскай, украінскай, рускай, мардоўскай, узбекскай, казахскай, таджыкскай, польскай, яўрэйскай, башкірскай нацыянальнасцяў з розных куткоў Віцебшчыны.

Да падзей у Верхнядзвінску далучацца госці — творчыя калектывы з краін-суседзяў Расіі і Латвіі.

Арганізатарамі свята выступаюць упраўленне культуры аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталля МАРТАВА. Фота Svajksta.by